Упершыню з 9 жніуня быў афіцыйна праведзены форум дэмакратычных сіл. Старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў распавеў “Першаму Пінскаму” аб мэтах і выніках гэтага мерапрыемства, адказаў на іншыя акутальныя пытанні.

Ігар Пятровіч, якая мэта прыцягнула левых сабрацца?

Мэтай II Форума левых дэмакратычных сіл, які мы назвалі “За роўнасць і сацыяльную справедлівасць” стала выпрацоўка сацыяльнага парадку дня.

Мы ведаем, што палітычны парадак дня практычна сфарміраваны, зразумела чаго хоча грамадства. І перважна ён сфарміраваны правымі палітычнымі сіламі. А левыя заўсёды робяць свой акцэнт на сацыяльна-эканамічных пытаннях. І на нашу думку гэтыя пытанні зараз выпадаюць з кантэкста.

Зараз многія палітыкі ўвязаліся выключна у пратэстную дзейнасць і акцэнтуюць увагу ў будучым на палітычных пытаннях. Аднак, мы больш чым перакананы, што палітычныя пытанні павінны ісці ў звязцы з сацыяльна-эканамічнымі.

Аб чым ішла гутарка і, якія пытанні Вы асабіста агучылі пад час форуму?

Першая тэматычная панэль форуму была прысвечана пытанням палітычнага крызісу і рэформаў Канстытуцыі. Другая – сацыяльна-эканмічнаму развіццю. А трэцяя прысвечана экалогіі. У форуме прыняла ўдзел каля 200 чалавек.

У якасці дэлегатаў прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі левых “Справядлівы Свет”, партыі “Зялёныя”, прадстаўнікі Свабоднага прафзвязу металістаў.

Выступаў старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусеў, гэта арганізацыя такасама займаецца рапрацоўкай сацыяльна-значных пректаў. Ён акцэнтаваў увагу на рэформе ЖКГ і сістэмы аховы здароўя. На прыканцы форума мы прнялі  два маніфесты.

У сваёй првамове я выказаў упэўненасць, што першыя выбары ў Беларусі павінны адбыцца парламенцкія. Яны павінны прайсці пад наглядам міжнародных назіральнікаў місіі АБСЕ, пры абавязковым трапленні апазіцыі ў склад выбарчых камісій усіх ўзроўняў, а таксама пры змене правапрымяняльнай практыкі падліку галасоў выбаршчыкаў.

Павінен быць сфармаваны новы склад Цэнтрвыбаркама, які не мае рэпутацыі хранічных фальсіфікатараў і якому можна давяраць. Павінна быць зменена практыка падліку галасоў. Няўжо складана агучываць вынікі галасавання аднаму чалавеку ў голас, дэманструючы бюлетэні ўсім іншым сябрам камісіі і назіральнікам? Калі гэта будзе зроблена – тады можна казаць, што мы пачынаем выхад з зацягнуўшагася палітычнага крызіса.

Выбары ў парламент – гэта шанец для дэмакратычных партый замацавацца на палітычнай арэне і закласці аснову для парламентарызму. Калі ў парламенце не будзе прадстаўнікоў ідэалагічных плыняў, то мы апынемся ва ўкраінскай сітуацыі, дзе 350 партый і кожная асацыюецца з асобай, а не з ідэалогіяй. Гэта памылковы шлях, аднак яго парасткі ўжо прабіваюцца зараз і кожны нованароджаны палітык заяўляе аб стварэнне новай партыі. З выклікам папулізму нам яшчэ прыдзецца змагацца ў межах дэмакратычнай сістэмы.

Дарэчы Форум стаў для нашых будучых кандыдатаў у дэпутаты крыніцай тэзісаў, якія можна браць у свае выбрачыя праграмы і акцэнтаваць увагу падчас выбарчай кампаніі менавіта на гэтых момантах.

Апошнім часам сябры партыі ў розных рэгіенах былі затрыманыя і панеслі адказнасць па “народным” артыкуле 23.34 КаАП, у тым ліку, за выкарыстанне партыйнай, зарэгістраванай сімволікі. Як у гэтым становішчы БСДП (Грамада) будзе бараніць свае правы?

У Гомелі адбыўся прэцэдэнт, калі за выкарыстанне нашай партыйнай сімволікі 1 студзеня каля навагодняй ялінкі панесла адказнасць сябра партыі. Супрацоўнікі міліцыі разбіраліся па другой адміністратыўнай справе і знайшлі ў тэлефоне, на закрытым Тэлеграм-канале здымак, дзе жанчына разам з мужам каля елкі сфтаграфавалися пад сцягам БСДП (Грамада).

Пасля гэтага і другіх падобных выпадкаў, мы накіравалі скаргу у Генпракуратуру:

Беларускія левыя правялі першае дазволенае массавае мерапрыемства пасля 9 жніўня 2020-га

Дарэчы, ужо атрыманы адказ, у якім надзорны орган папярэдзіў нас, што накіраваў скаргу для рэагавання ў МУС Беларусі. Таму пакуль чакаем развіцця. Я асабіста лічу, што гэта не прыемная і не прымальная практыка, якая не мае пад сабой нічога законнага, і яе трэба спыніць.

 

 

Оставить комментарий

Вверх