Паводле інфармацыі ДАІ, інцыдэнт адбыўся каля дзевяці гадзін раніцы 2 сакавіка 2023 года на вуліцы Смірнова ў Брэсце. Інспектары праводзілі рэйд па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры перавозкі пасажыраў транспартнымі сродкамі і спынілі маршрутнае таксі.
Машынай кіраваў 51-гадовы жыхар Брэсцкага раёна, а на транспартным сродку былі ўсталяваныя шторкі, не прадугледжаныя заводам-вытворцам.
Па словах інспектара групы агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Аліны Андрасюк, падчас гутаркі, фізічны стан мужчыны выклікаў падазрэнне ў інспектараў. І гэта мела падставу: па выніках медыцынскага агляду ў кіроўцы выявілі 0,48 праміле алкаголю.
Мікрааўтобус быў змешчаны на ахоўную стаянку, а на мужчыну складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы, у тым ліку за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
Як растлумачыў кіроўца, спіртныя напоі ён ужываў напярэдадні вечарам. У ДАІ таксама адзначылі, што на момант прыпынку транспартнага сродку ў салоне маршрутнага таксі пасажыраў не было.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць аб недапушчальнасці кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Кіроўца нясе адказнасць за жыцці сваіх пасажыраў, а таксама за іншых удзельнікаў дарожнага руху.