Абодвух мужчын зафiксавала фоталавушка каля вёскі Вялікая Вулька Пінскага раёна. Калi браканьераў злавiлi, здабыча ўжо была падзелена.

Супрацоўнікі Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі іх у доме аднаго з браканьераў. А у цяплiцы яны ўжо разрабілі жывёлу.

Мужчыны цалкам прызналі сваю віну. Казулю яны злавiлi металічнымі петлямі.

Дасталася і фоталавушке. Вяскоўцы заўважылі яе і знялі з дрэва.

Шкода, прычыненая браканьерамі навакольнаму асяроддзю і кошт незаконна здабытай казулі, склаў 4699 рублёў.

У дачыненні да браканьераў, па факце незаконнай здабычы паляўнічай жывёлы, узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Таксама распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, за крадзеж дзяржаўнай маёмасці.

 

 

 

 

Вверх