Рубрика

новости компаний

Рубрика

Цех по разборке бытовой и оргтехники появится на площадях ООО «Диметра» ближе к лету, сейчас новое предприятие проходит ряд согласований и экологическую экспертизу.

В Беларуси с 3 января заработала национальная почтовая электронная система. Теперь, к примеру, заказное письмо можно отправлять в электроном виде и она будет доставлено на тех же условиях, если бы вы его отправляли с почтамта.

Чацвёртую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак і звяроў на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў. У гэты раз сталоўка для іх з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялічкай пушчанскай вёсачцы Вугляны. Як раз у гэтым месцы праходзіць звярыны пераход паміж невялічкім нізінным балотцам і лесам, ды і чародкі вераб’іных карыстаюцца гэтым калідорам.
І калі ў мінулыя зімы пад час трансляцыі мы маглі назіраць амаль выключна за птушкамі, то сёлета да іх дадаецца магчымасць убачыць каля сталоўкі і звяроў (прынамсі, спадзяемся, што казуль, зайцоў, лісаў, а можа і яшчэ каго, пабачым, і не раз). Ужо на першы дзень трансляцыі тут ужо “адзначыліся” вялікія і сінія сініцы, сойкі. А ўвогуле, разлічваем больш чым на два дзесяткі відаў пярнатых.
Сапраўдная зіма яшчэ наперадзе, таму і відаў, і птушак, якія прылятаюць пад’есці на сталоўку, будзе больш. Хаця цікавыя паводзіны і ўзаемаадносіны паміж рознымі відамі можна назіраць ужо зараз:
Як і усялякая сур’ёзная справа, забеспячэнне штодзённай бесперапыннай трансляцыі ў рэжыме LIVE патрабуе адказнай каманднай працы, і мы шчыра ўдзячныя Вадзіму Пракапчуку, актывісту АПБ з Камянеччыны, уладальніку аграсядзібы ў Вуглянах з якой ладзіцца чарговыя назіранні птушак і актывістам АПБ з Брэста, інтэрнэт-правайдэру Элнет за тэхнiчную падтрымку.
Любы чалавек з Беларусi можа назiраць за трансляцыяй. Birdwatch.by.
Цікавага прагляду!

Вверх